Данііла 1 верш » Данііла 1:15 — параўнанне перакладаў.

Данііла 1 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 1:15 / Дан 1:15

Filter: all
А як прайшло дзесяць дзён, твары іх былі прыгажэйшыя, і зь цела яны былі здаравейшыя за ўсіх тых хлопчыкаў, якія карміліся царскімі прысмакамі.

І ў канцы дзесяці дзён выгляд іхні выяўвіўся лепшым і цела [іхняе было] здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу валадара.

Па дзесяці ж днях аблічча іх было лепшым і здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу царскую.

І ў канцы дзесяцёх дзён віды іхныя выглядалі харашэй а сыцей, чымся ў дзяцюкоў, што елі ежу каралеўскую.

Пасьля зыходу дзесяцёх дзён выявілася, што твары іх былі прыгажэйшыя, а целам яны былі тлусьцейшыя ад усіх тых юнакоў, якія карміліся з каралеўскага стала.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter