Данііла 1 верш » Данііла 1:20 — параўнанне перакладаў.

Данііла 1 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 1:20 / Дан 1:20

Filter: all
І ў кожнай справе мудрага ўразуменьня, пра што ні пытаўся ў іх цар, ён знаходзіў іх у дзесяць разоў вышэй за ўсіх чарадзеяў і заклінальнікаў, якія былі ва ўсім яго царстве.

І ў-ва ўсіх справах мудрасьці і разуменьня, пра што валадар пытаўся ў іх, ён знайшоў іх у дзесяць разоў [лепшымі] за ўсіх варажбітоў і астролягаў, якія [былі] ў-ва ўсім валадарстве ягоным.

І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве.

І ў вусіх справах мудрага разуменьня, што кароль пытаўся ў іх, ён знайшоў іх дзесяць разоў лепшымі за ўсіх чараўнікоў, гвездароў, што ў вусім каралеўстве ягоным.

А ў кожнай справе мудрага разуменьня, аб чым-бы ня пытаў іх кароль, ён знаходзіў іх дзесяць разоў разумнейшымі ад усіх мудрацоў і вешчбітаў, якія былі ў ягоным каралеўстве.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter