Данііла 11 верш » Данііла 11:17 — параўнанне перакладаў.

Данііла 11 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 11:17 / Дан 11:17

Filter: all
І возьме намер увайсьці з усёю сілаю царства свайго, і праведныя зь ім, і ўчыніць гэта; і дачку за жонку аддасьць яму, на пагібель ягоную, але з гэтым намыслам не пашанцуе, і ня будзе яму карысьці з таго.

І ён зьверне аблічча сваё, каб прыйсьці з моцаю ўсяго валадарства свайго, і зробіць з ім угоду; і дасьць яму дачку жанчынаў, каб зьнішчыць яго, але ня станецца [так] і яна ня будзе з ім.

І зверне твар свой, каб пайсці здабыць усё яго царства; і зробіць яму справядлівае, і дасць яму дачку адной з жанчын, каб знішчыць гэта, і не выстаіць ён, і не атрымаецца ў яго.

І зьверне від свой, каб увыйсьці ізь сілаю ўсяго каралеўства, і пасьцівыя зь ім, гэтак зробе; і дасьць дачку жанок на згубу яе, але яна ня стане на баку ягоным ані будзе за яго.

Потым будзе мець намер увайсьці ў усімі сіламі свайго каралеўства і справядлівыя з ім і выканае гэта, бо дасьць яму прыгожую дачку на згубу, але гэты намер не ўдасцца і ня будзе яму карысьці з гэтага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter