Данііла 7 верш » Данііла 7:5 — параўнанне перакладаў.

Данііла 7 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 7:5 / Дан 7:5

Filter: all
І вось, яшчэ зьвер, другі, падобны да мядзьведзя, стаяў на адным баку, і тры іклы ў яго ў пашчы, паміж зубамі ягонымі; яму сказана так: «устань, еж многа мяса!»

І вось іншы зьвер, другі, падобны да мядзьведзя, быў пастаўлены з аднаго боку, і тры рабрыны ў пашчы ягонай, між зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: “Устань, еш шмат мяса”.

І вось, другі звер, зусім іншы, часткова падобны да мядзведзя, з аднаго боку падпёрты, і тры іклы былі ў пашчы яго і ў зубах яго; і так гаварылі да яго: “Падыміся! Жары многа мяса!”

І во яшчэ другі зьвер, падобны да медзьвядзя, падняўся з аднаго боку, і тры скабы ў роце ў яго, меж зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: "Устань, жары шмат мяса".

Потым яшчэ зьвер другі, падобны да мядзьведзя, стаяў з аднэй стараны і тры іколы ў роце яго, паміж зубамі яго. І гаварылі да яго: — устань, нажарыся досыць мяса.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter