Данііла 8 верш » Данііла 8:2 — параўнанне перакладаў.

Данііла 8 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 8:2 / Дан 8:2

Filter: all
І бачыў я ва ўяве, — і калі бачыў, я быў у Сузах, прастольным горадзе ў акрузе Эламскай, — і бачыў я ва ўяве, як бы я быў каля ракі Улай.

І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.

Убачыў я ў бачанні, і сталася: пакуль я разумеў, што быў я ў Сузах, у крэпасці, якая знаходзіцца ў правінцыі Элам, а назіраў я ў бачанні, што апынуўся я за ракой Улай.

І відзеў я ў відзені, і сталася, як я відзеў, што я ў Сусе, у палацу, каторы ў краіне Еламскай, і я відзеў у відзені, і я быў ля цур’я Улаю.

І бачыў я ў відзежы, а калі бачыў, быў я ў Сузан, галоўным горадзе ў Эламскай акрузе, — і бачыў я ў відзежы, як-бы быў я каля ракі Улай.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter