Данііла 8 верш » Данііла 8:3 — параўнанне перакладаў.

Данііла 8 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 8:3 / Дан 8:3

Filter: all
Узьвёў я вочы мае і ўбачыў: вось, адзін баран стаіць каля ракі; у яго два рогі, і рогі высокія, але адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пасьля.

І я ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, адзін баран стаіць перад ракою, і ў яго рогі, і рогі гэтыя высокія, і адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пазьней.

І падняў я вочы свае і ўбачыў: і вось, адзін баран стаяў над ракой, меў ён два рогі, і рогі высокія, і адзін большы за другі, і вышэйшы вырас апошнім. Убачыў я барана, які круціў рагамі на захад, і на поўнач, і на поўдзень,

Тады я ўзьняў вочы свае і ўвідзеў: і вось, стаяў перад ракою баран; у яго рогі, ды рогі вялікія, але адзін большы за другі, і большы вырас пасьлей.

Узьняў я вочы мае і пабачыў: вось адзін баран стаіць каля ракі; у яго два рагі, а гэныя два рагі былі высокія, а адзін як-бы вышэйшы ад другога, а вышэйшы вырас пазьней.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter