Асіі 4 верш » Асіі 4:6 — параўнанне перакладаў.

Асіі 4 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Асіі 4:6 / Ас 4:6

Filter: all
Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп выданьня: як што ты адкінуў веданьні, дык і я адкіну цябе ад сьвяшчэнадзейства перада Мною; і як ты забыў закон Бога твайго, дык і Я забуду дзяцей тваіх.

Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.

Прападае народ Мой, таму што не мае навучання, бо ты адкінуў навучанне, і Я цябе адкіну ад Майго святарства, бо забыўся ты пра закон Бога твайго, дык і Я забудуся пра дзяцей тваіх.

Люд Мой адцяты за нястачу веданьня, бо ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе, каб ты не сьвятарстваваў Імне; а што ты забыўся права Бога свайго, Я таксама забудуся сыноў тваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter