1 Слухайце слова СПАДАРОВА, сынове Ізраелявы; бо ў СПАДАРА сьпярэчка із жыхарамі гэтае зямлі, бо нямаш праўды ані міласэрдзя, ані пазнаньня Бога на зямлі.
2 Прысяганьням а перачэньням а ўбіўствам а зладзействам а чужалоствам яны выбухлі, і кроў даганяе кроў.
3 Затым зямля будзе ў жалобе, і кажны, што жывець на ёй, скволее ізь зьвярмі палявымі й птушкамі нябёснымі, нават і рыбы морскія будуць забраны.
4 Але ніхто не пярэч ані гань другога, бо люд твой як тыя, што сьперачаюцца ізь сьвятаром,
5 І спатыкнешся серадня, і прарока таксама паваліцца з табою ночы, і адатну маці тваю.
6 Люд Мой адцяты за нястачу веданьня, бо ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе, каб ты не сьвятарстваваў Імне; а што ты забыўся права Бога свайго, Я таксама забудуся сыноў тваіх.
7 Чым болей яны мнажыліся, тым балей грашылі супроці Мяне; славу іхную абярну ў сорам.
8 Жывяцца грэхам люду Майго, і да бяспраўя іхнага імкнецца душа іхная.
9 І станецца як люду, так сьвятару; і пакараю яго за дарогі ягоныя, і ўчынкі ягоныя абярну на яго.
10 Бо будуць есьці — і не насыцяцца, будуць бязуліць — і не размножацца; бо пакінулі зважаць на СПАДАРА.
11 Бязулства а віно а вінны сок забіраюць сэрца.
12 Люд Мой пытаецца ў пня свайго, і кій ягоны зьясьняе яму; бо дух бязулства прычыніў абмылу, і ад Бога свайго ішлі ў бязулства.
13 Абракаюць на вярхох гор і кадзяць на ўзгорках, пад дубамі а таполямі а вязамі, бо добры сьцень іх. Затым дачкі вашыя будуць бязуліць, і нявесткі вашыя — чужаложыць.
14 Я не пакараю дачок вашых за бязулства ані нявестак вашых за чужалоства, бо яны бываюць ізь бязулямі і абракаюць ізь сьвятарамі бязулства; але люд, што не разумее, упадзець.
15 Калі ты, Ізраелю, бязуліш, няхай бы Юда не выступаў; і не хадзіце да Ґілґалу ані ўходзьце да Бет-Авену, ані прысягайце: «Жыў СПАДАР!»
16 Бо, як цяліца ўпорлівая, быў упорлівы Ізраель; цяпер СПАДАР будзе пасьціць іх, як баранчыка на прасторным месцу.
17 Яхрэм злучыўся з балванамі; пакінь яго.
18 Упорлівымі іх робе напітак іхны, яны бязуляць кажначасна; вельма любяць сорам абароньнікі іх.
19 Вецер ахопе іх крыламі сваімі, і засаромяцца яны аброкаў сваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Госі, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.