1 І сказаў СПАДАР імне: «Ідзі яшчэ, пакахай жонку, каханую прыяцелям сваім, але чужаложніцу, падобна да любові СПАДАРА да сыноў Ізраелявых, а яны абарачаюцца да багоў іншых і любяць віны».
2 Затым купіў я сабе яе за пятнанцаць срэбнікаў і за гомер ячменю, і за паўгомеру ячменю;
3 І сказаў ёй: «Заставайся з імною шмат дзён; не бязуль і ня будзь іншаму; дык я таксама буду да цябе»;
4 Бо даўгія дні сынове Ізраелявы застануцца без караля а бяз князя, і без аброку, і без выразанага, і без наплечніка, і бяз хатніх балваноў.
5 Потым навернуцца сынове Ізраелявы і будуць шукаць СПАДАРА, Бога свайго, і Давіда, караля свайго, і з боязьню абернуцца да СПАДАРА а дабрыні Ягонае ў вапошніх днёх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарокі Госі, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.