Амоса 4 верш » Амоса 4:9 — параўнанне перакладаў.

Амоса 4 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Амоса 4:9 / Ам 4:9

Filter: all
Я пакараю вас іржою і блякласьцю хлеба; мноства садоў вашых і вінаграднікаў вашых, і смакоўніц вашых і масьлін вашых пажыраў вусень, — і пры ўсім тым вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь.

Я біў вас іржою і цьвільлю; мноства садоў вашых, і вінаграднікаў вашых, і дрэваў фігавых вашых, і дрэваў аліўкавых вашых пажэрлі вусені, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.

“Я караў вас пякучым ветрам і залатухай; многа вашых садоў і вінаграднікаў вашых, дрэвы фігавыя вашы і аліўкі вашы з’ела саранча; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.

«Выцяў вас іржою а цьвільлю; множасьць садоў вашых а вінішчаў вашых а фіґаў вашых а аліўкаў вашых пажэрла вусень, вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — агалашае СПАДАР.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter