Ёны 1 верш » Ёны 1:16 — параўнанне перакладаў.

Ёны 1 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёны 1:16 / Ёна 1:16

Filter: all
І спалохаліся гэтыя людзі Госпада вялікім страхам і прынесьлі Госпаду ахвяру і далі абяцаньні.

І напалохаліся тыя людзі страхам вялікім перад ГОСПАДАМ, і складалі яны ахвяры ГОСПАДУ, і абяцалі абяцаньні.

І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.

І баяліся тыя людзі страхам вялікім СПАДАРА, і абракалі аброк СПАДАРУ, і абяцалі абятніцы.

І спалохаліся гэныя людзі Госпада вялікім страхам, і прынесьлі Госпаду ахвяру і далі зарок.

І спалохаліся гэтыя людзі вельмі і прынесьлі ахвяру Госпаду, даўшы абяцаньне.

І спалохаліся вельмі гэтыя людзі Госпада, і прынесьлі Госпаду ахвяру, і далі зарок.

Тых людзей ахапіў вялікі страх перад Госпадам, яны прыносілі Госпаду ахвяры і давалі зарокі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter