Міхея 2 верш » Міхея 2:13 — параўнанне перакладаў.

Міхея 2 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Міхея 2:13 / Міх 2:13

Filter: all
Перад імі пойдзе разбуральнік муроў; яны зьнішчаць перашкоды, увойдуць праз браму і выйдуць празь яе, і цар іхні пойдзе перад імі, а на чале іх — Гасподзь.

Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.

Пойдзе бо перад імі правадыр; разбураць яны і пройдуць праз браму, выйдуць праз яе. І пойдзе цар іх перад імі, і Госпад на чале іх».

Узыйдзе сьценалом перад імі; яны зломяць і пойдуць пераз браму, і выйдуць ізь яе, і кароль пойдзе перад імі, і СПАДАР на чале іх».

Зыйдзе той, хто будзе пераломываць перад імі, пераломіць, увойдуць праз браму і выйдуць ёю, а кароль іх пойдзе перад імі, а на чале іх — Гаспод.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter