Захарыі 10 верш » Захарыі 10:3 — параўнанне перакладаў.

Захарыі 10 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Захарыі 10:3 / Зах 10:3

Filter: all
На пастыраў запаліўся гнеў Мой, і казлоў Я пакараю; бо наведае Гасподзь Саваоф статак Свой, і дом Юдаў, і паставіць іх, як славутага каня Свайго на змаганьне.

На пастыраў Я загневаўся гневам Маім, і казлоў Я наведаю, бо наведае ГОСПАД Магуцьцяў чараду Сваю, дом Юды, і паставіць іх, як слаўнага каня Свайго на бітву.

«Разгарэлася абурэнне Маё супраць пастухоў, і казлоў я пакараю: напэўна, наведае Госпад Магуццяў статак свой, дом Юды, і зробіць з імі, як з канём славы Сваёй у баі.

«На пастыроў загарэўся гнеў Мой, і да казлоў Я даведаўся, бо даведаўся СПАДАР войскаў да чарады Свае, дому Юдзінага, і пастанавіў іх, як прыгожага каня Свайго на вайне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter