Захарыі 10 верш » Захарыі 10:7 — параўнанне перакладаў.

Захарыі 10 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Захарыі 10:7 / Зах 10:7

Filter: all
Як герой будзе Яфрэм; узьвесяліцца сэрца іхняе, як ад віна; і ўбачаць гэта сыны іхнія і парадуюцца; у захапленьні будзе сэрца іхняе ў Госпадзе.

І будзе Эфраім, як волат, і ўзрадуецца сэрца іхняе, як ад віна. І сыны іхнія ўбачаць і ўзрадуюцца; сэрца іхняе будзе цешыцца ў ГОСПАДЗЕ.

І будуць яны — як мужныя ваяры Эфраіма, ды будзе цешыцца сэрца іх, як ад віна, і дзеці іх будуць гэта бачыць і цешыцца, і будзе радавацца сэрца іх у Госпадзе.

І Яхрэм будзе, як дужасіл, і разьвяселіцца сэрца іхнае, як ад віна; нават сынове іхныя абачаць і пацешацца; сэрца іхнае будзе цешыцца ў СПАДАРУ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter