Малахіі 2 верш » Малахіі 2:17 — параўнанне перакладаў.

Малахіі 2 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Малахіі 2:17 / Мал 2:17

Filter: all
Вы гневаеце Госпада словамі вашымі і кажаце: чым гневаем мы Яго? Тым, што кажаце: кожны, хто чыніць ліха, добры перад вачыма Госпада, і да такіх Ён мае ўпадабаньне, альбо: дзе Бог правасудзьдзя?

Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»

Вы гнявіце Госпада сваімі словамі і кажаце: «Чым гнявім мы Яго?» Тым, што кажаце: «Кожны, хто чыніць зло, добры перад абліччам Госпада, і такія вось падабаюцца Яму», або: «Дзе ж Бог, справядлівы суддзя»?

Вы тамуеце СПАДАРА словамі сваімі; вы, адылі, кажаце: «Чым мы тамуем?» Як вы кажаце: «Кажны, хто робе ліха — добры ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён любуе іх», альбо: «Ідзе Бог суду?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter