Лікі 12 верш » Лікі 12:8 — параўнанне перакладаў.

Лікі 12 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лікі 12:8 / 12:8

Filter: all
вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея?

Вуснамі ў вусны Я прамаўляю да яго, і адкрыта, а не ў загадках, і ён бачыць ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы прамаўляць супраць слугі Майго Майсея?»

Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»

Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гукаць супроці слугі Майго, супроці Масея?»

Яко лицемъ к лицу глаголю к нему, явно же и не во уподоблении, и ни в притчах видить Бога. Сего ради како не стыдестеся роптати на раба Моего Моисея?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter