Лікі 35 верш » Лікі 35:8 — параўнанне перакладаў.

Лікі 35 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лікі 35:8 / 35:8

Filter: all
І калі будзеце даваць гарады з валоданьня сыноў Ізраілевых, тады з большага дайце больш, зь меншага менш; кожнае племя, гледзячы па надзеле, які атрымае, павінна даць з гарадоў сваіх лявітам.

Адносна гарадоў, якія дасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля: ад шматлікага [пакаленьня] — большую [лічбу], ад малалікага — меншую. Кожнае [пакаленьне] паводле вялікасьці атрыманай спадчыны дасьць гарады свае лявітам».

Пры выбары гарадоў, якія аддасце з уласнасці сыноў Ізраэля, так будзеце вырашаць: ад большага пакалення — большую іх колькасць, ад меншага — меншую; кожнае пакаленне павінна аддаць левітам колькасць гарадоў адпаведна памеру сваёй уласнасці».

А што да местаў, каторыя дасьце зь дзяржавы сыноў Ізраелявых, то з большае павялічча, а зь меншае паменшча: подле спадку кажнага, які адзяржаць мае даць ізь местаў сваіх Левітам».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter