Паводле Лукаша 5 верш » Лукаша 5:10 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 5 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 5:10 / Лк 5:10

Filter: all
таксама і Якава і Яна; сыноў Зевядзеевых, якія былі супольнікамі Сымону. І сказаў Сымону Ісус: ня бойся; ад сёньня будзеш лавіць людзей.

таксама і Якуба і Яна, сыноў Заўдыя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў».

Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зебядзеевых, таварышаў Сімона. І гаворыць Ісус Сімону: «Не бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш».

І таксама Якава а Яана, сыноў Зэведэявых, што былі сябрамі із Сымонам. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, бо адгэтуль ты будзеш лавіць людзёў».

таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзе́явых, быўшых сябрамі Сымона. І сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалаве́каў.

а таксама Іакава і Іаана, сыноў Зевядзе́евых, што былí тава́рышамі Сíмана. І сказаў Сíману Іісус: не бойся, з гэтага часу будзеш лавіць людзей.

а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. Тады сказаў Езус Сымону: «Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей».

гэтак жа і Іякава, і Іаана, Зевядзеевых сыноў, што былі Сіманавымі таварышамі. І сказаў Сіману Ісус: Не бойся; з гэтага часу ты будзеш лавіць людей.

таксама і Якуба і Яана, сыноў Завядзеявых, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў.

Таксама й Якуба й Яна, сыноў Заведэевых, якія былі супольнікамі Сымана; і прамовіў да Сымона Ісус: — ня бойся, з гэтага часу будзеш лавіць чалавекаў.

а так-жа Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэявых, каторыя былі таварышамі Сымона. І сказаў Езус да Сымона: Ня бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш.

a tak-ža Jakuba i Jana, synoŭ Zebedejawych, katoryja byli tawaryšami Symona. I skazaŭ Jezus da Symona: Nia bojsia, adhetul užo ludziej ławić budzieš.

Таксама і Якуба і Яна Завядзеявых, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сыману: "Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом людзей".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter