Якава 4 верш » Якава 4:1 — параўнанне перакладаў.

Якава 4 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Якава 4:1 / Як 4:1

Filter: all
Адкуль у вас свары і раздоры? ці не адгэтуль, ад пажаданьняў вашых, што варагуюць у чэлесах вашых?

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?

Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.

Скуль бітвы й ходаньне памеж вас? ці ня стуль, ці не з раскошаў вашых, што б’юцца ў чаланох вашых?

Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў чле́нах вашых ваююць?

Адкуль спрэ́чкі і сва́ркі паміж вамí ці не адсюль, з пажа́днасцей вашых, якія ваю́юць у чле́нах вашых?

Адкуль войны і змаганні сярод вас? Хіба не з вашых пажадлівасцяў, якія змагаюцца ў вашых частках?

Адкуль войны і адкуль бітвы між вас? Ці не адгэтуль: ад вашых пажадлівасцяў, якія змагаюцца ў вашых членах?

Адкуль спрэчкі і змаганьні паміж вамі? Ці ня адтуль, ад пажа́длівасьцяў вашых, што ваююць у чэлясах вашых?

Адкуль-жа войны й ростыркі між вамі? Ці ня стуль: з прыжадлівасьцяў вашых, што буяняць у чэлесах вашых?

Адкуль у вас сваркі і звады? Ці не адтуль — ад прагі да асалоды, якая віруе ў вашых целах?

Откуду суть брани, и свары в васъ? Не отсюду ли, от сластеи ваших воюющих во удех ваших?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter