Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Якуба 4 Якуба 4 разьдзел

1 Адкуль спрэчкі і змаганьні паміж вамі? Ці ня адтуль, ад пажа́длівасьцяў вашых, што ваююць у чэлясах вашых?
2 Жадаеце і ня маеце, забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце дасягнуць, змагаецеся і спрачаецеся; ня маеце ж з-за таго, (што) вы ня про́сіце.
3 Просіце і ня атрымоўваеце, патаму што просіце на ліха, каб спажыць вам у пажадлівасьцях вашых.
4 Чужаложцы і чужаложніцы! Ці ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць да Бога? Дык хто захацеў бы быць другам сьвету, той робіцца супраціўнікам Богу.
5 Ці ж вы думаеце, што дарэмна кажа Пісаньне: да рэўнасьці прагне Дух, Які пасяліўся ў нас?
6 І намнога большую дае Багадаць, пагэтаму кажа: Бог гордым працівіцца, а пакорным дае Багадаць.
7 Пагэтаму пакарыцеся Богу, супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
8 Даблізьцеся да Бога, і даблізіцца да вас. Ачысьціця ру́кі, грэшнікі, і ачысьціця сэрцы двудушныя!
9 Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш будзе абернены ў плач, і радасьць — у тугу́.
10 Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
11 Ня абмаўляйце, браты, другіх! Хто абмаўляе брата і судзіць брата свайго — абмаўляе Закон і судзіць Закон. Калі ж ты судзіш Закон, (то ты) зьяўляешся ня выканаўцам Закону, але судзьдзёй.
12 Ёсьць адзін Зако́надаўца, Які можа збавіць і загубіць. Ты хто такі, што судзіш другога?
13 Паслухайце цяпер (вы), што кажаце: сягоньня і заўтра мы пойдзем (вось) у такое места і прабудзем там адзін год, і будзем гандляваць і атрымоўваць прыбытак.
14 Вы, якія ня ведаеце, што (будзе) заўтра: бо што ёсьць жыцьцё вашае? Бо па́ра яно, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.
15 Замест таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча і будзем жывыя, дык зробім тое ці другое,
16 цяпер жа вы ганарыцеся самахвальствам вашым. Усякае такое самахвальства ёсьць зло.
17 Дык вось, хто ведае, як рабіць дабро, але ня робіць, дык гэта ёсьць грэх таму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Саборнае Пасланьне Якуба, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020