Якава 4 верш » Якава 4:11 — параўнанне перакладаў.

Якава 4 верш 11

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Якава 4:11 / Як 4:11

Filter: all
Не ліхаслоўце адзін аднаго, браты: хто ліхасловіць брата альбо судзіць брата свайго, той ліхасловіць і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, дык ты не выканаўца закона, а судзьдзя.

Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.

Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той ачарняе закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выканавец закону, але суддзя.

Ня гукайце адны на адных, браты: хто гукае на брата альбо судзе брата, гукае на Закон і судзе Закон; а калі ты судзіш Закон, ты не спаўняньнік Закону, але судзьдзя.

Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджа́е брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не́ выпаўніцель закону, але судзьдзя.

Не зласло́ўце адзін на аднаго, браты́: хто зласло́віць на брата ці су́дзіць брата свайго, той зласло́віць на закон і су́дзіць закон; а калі ты су́дзіш закон, то ты не выкана́ўца закону, а суддзя́.

Браты, не абражайце адзін аднаго. Хто абражае ці асуджае свайго брата, той абражае і асуджае Закон. Калі ты асуджаеш Закон, то ты не выканаўца Закону, але суддзя.

Не абгаворвайце адзін аднаго, браты. Хто абгаворвае брата альбо асуджае свайго брата — абгаворвае закон і судзіць закон; калі ж ты судзіш закон, ты не выканаўца закона, а суддзя.

Ня абмаўляйце, браты, другіх! Хто абмаўляе брата і судзіць брата свайго — абмаўляе Закон і судзіць Закон. Калі ж ты судзіш Закон, (то ты) зьяўляешся ня выканаўцам Закону, але судзьдзёй.

Не абражайце, браты, адзін другога. Хто абражае ці асуджае свайго брата, то абражае й судзіць закон, то ты ня выканальнік закону, а судзьдзя.

Браты, не ліхаслоўце адзін аднаго. Той, хто ліхасловіць або судзіць свайго брата, ліхасловіць і судзіць закон. А калі ты судзіш закон, ты робішся не выканаўцам закону, а суддзёй.

Не оклеветовайте другъ друга братия оклеветаяй брата, и осуждаяи брата своего • Оклеветаеть законъ, и осужает законъ • Аще ли же законъ осужаеши несі полнитель закону, но судия •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter