Другое Пятра 2 верш » 2 Пятра 2:17 — параўнанне перакладаў.

Другое Пятра 2 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 Пятра 2:17 / 2Пет 2:17

Filter: all
Гэта — бязводныя крыніцы, хмары і туманы, гнаныя бураю: ім падрыхтаваны морак вечнай цемрадзі.

Яны — крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя, для якіх змрок цемры на вякі захоўваецца.

Яны — крыніцы без вады, воблакі, бураю гнаныя, якія чакае туман цемры на векі.

Гэта — бязводныя жаролы, булакі, гнаныя бураю, каторым цемрадзь цямноты прыгатавана на векі.

Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх це́мра чорная наве́кі прыгатована.

Яны — бязво́дныя крынíцы, хма́ры, бу́раю гна́ныя, якім прыгатава́ны змрок вечнай цемры.

Гэта крыніцы бязводныя, хмары, што бура ганяе; для іх падрыхтаваны змрок цемры.

Гэтыя людзі — бязводныя крыніцы і туманы, гнаныя бураю, для якіх захавана цемень [вечнай] цемры.

Яны ёсьць крыніцы бязводныя, аблокі, бу́рай гнаныя, каторым цямнота цемры навек прыгатавана.

Гэта крыніцы бязводныя, аблокі бурай ганяныя: іх чакае чорная хмара вечнай цемрадзі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter