Другі закон 16 верш » Другі закон 16:3 — параўнанне перакладаў.

Другі закон 16 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Другі закон 16:3 / 16:3

Filter: all
Ня еж зь ёю квашанага; сем дзён еж зь ёю праснакі, хлябы бедаваньня, бо сьпешна выйшаў ты зь зямлі Егіпецкай, каб памятаў ты дзень выхаду свайго зь зямлі Егіпецкай праз усе дні жыцьця твайго;

Ня будзеш есьці з ёю кіслае. Сем дзён будзеш есьці з ёю праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешліва выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.

Не еж з ёю хлеба квашанага. Сем дзён еж з гэтымі ахвярамі хлеб бедавання без закваскі, бо паспешна выйшаў ты з Егіпта, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з Егіпта ўсе дні жыцця свайго.

Ня еж ізь ёю кіслага, сем дзён еж ізь ёю праснакі, хлеб гароты, бо ты хапліва вышаў ізь зямлі Ягіпецкае, каб помнеў дзень выхаду свайго ізь зямлі Ягіпецкае ўсі дні жыцьця свайго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter