Першае да Карынфянаў 3 верш » 1 да Карынфянаў 3:8 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 3 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 3:8 / 1Кар 3:8

Filter: all
І хто садзіць і хто палівае — адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.

А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.

Хто садзіць ды хто палівае — адно і тое ж. Кожны атрымае сваю плату паводле працы сваёй.

Тый, што садзе, і тый, што палівае, адно; але кажны адзяржыць сваю заплату подле свае працы.

Хто садзіць і хто палівае ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.

Той, хто са́дзіць, і той, хто палівае, — складаюць адно, але кожны атрымае сваю плату ў адпаведнасці са сваёй працай.

Хто садзіць і хто палівае — гэта адно, і кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.

А хто садзіць і хто палівае — адно, але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы.

А хто садзіць і хто палівае ёсьць адно; і кожны атрымае сваю ўзнагароду паводля сваёй працы.

І хто садзіць, і хто палівае — адно ёсьць, але кажны зь іх сваю заплату атрымае;

Насадивый же и напоивый едино еста, каждый пакъ свою мзду прииметь, по своему тружанию •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter