Першае да Карынфянаў 7 верш » 1 да Карынфянаў 7:28 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 7 верш 28

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 7:28 / 1Кар 7:28

Filter: all
Урэшце, калі і ажэнішся, ня згрэшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, ня згрэшыць. Але такія зазнаюць цялеснага гора, а мне вас шкада.

А калі і ажэнішся, не зграшыш; і калі дзяўчына пойдзе замуж, не зграшыць. Гэткія будуць мець прыгнёт у целе, а я вас шкадую.

Калі ж ажэнішся, не зграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж, не грашыць. Такія, аднак, будуць мець клопаты паводле цела, а я вас шкадую.

Калі, адылі, ажэнішся, ня ізгрэшыш; і калі дзеўка выйдзе замуж, ня ізгрэша. Але таковыя будуць мець атугу ў целе; а я вас жалею.

Калі-ж бы й ажаніўся, не саграшыў; і калі-б дзяўчына пайшла замуж, не саграшыла. Гэткія будуць ме́ць гора для це́ла; я-ж вас шкадую.

Аднак калі і ажэнішся, то не саграшы́ш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, то не саграшы́ць. Але яны будуць цярпець нягоды цялесныя; а я шкадую вас.

Калі ты і ажаніўся, то не зграшыў, і калі дзева выйшла замуж, не зграшыла. Але такія зведаюць пакуту ў целе, а я шкадую вас.

Але калі і ажэнішся, не саграшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, яна не саграшыць; але такія цялесную муку будуць мець, а я вас шкадую.

Калі ж і возьмеш шлюб, ня зграшыш; і калі выйдзе замуж дзяўчына, ня зграшыць. Але такія будуць мець уціск па целу: а я вас шкадую.

Каліжбы й ажаніўся, ня згрэшыш; і каліб дзяўчына выйшла замуж, ня згрэшыць; гэткія аднак для цела будуць мець гора; а мне шкада вас.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter