Да Эфэсянаў 1 верш » Да Эфэсянаў 1:10 — параўнанне перакладаў.

Да Эфэсянаў 1 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Да Эфэсянаў 1:10 / Эф 1:10

Filter: all
на зьдзяйсьненьне паўнаты часу, каб усё нябеснае і зямное паяднаць у Хрысьце;

дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.

на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою — Хрыстом.

да загады паўнінёю часоў, каб усе нябёснае й земнае задзіночыць пад галавою Хрыстовай;

дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё было пад галавою Хрыстом, тое, што ў нябёсах, і тое, што на зямлі.

на здзяйсне́нне паўнаты́ часоў, каб з’ядна́ць усё нябеснае і зямное ў Хрысце, пад Ім як галавою;

для спаўнення паўнаты часу, каб аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі.

для домаўладкавання паўнаты часоў, каб узначалілася ўсё ў Хрысце: тое, што на нябёсах, і тое, што на зямлі, — у Ім.

для ўладкаваньня паўнаты часоў, каб аб’яднаць усё пад адной галавой у Хрысьце: усё, што на Нябёсах і на зямлі, —

каб, як настане поўня часаў, абнавіць усё ў Хрыстусе, тое, што ў небе, і тое, што на зямлі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter