Ісуса сына Нава 8 верш » Ісуса сына Нава 8:22 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 8 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 8:22 / 8:22

Filter: all
а тыя з горада выйшлі насустрач ім, так што Гайцы былі ўсярэдзіне паміж Ізраільцянамі, адны зь якіх былі з таго боку, а другія з другога; так білі іх, што не пакінулі ніводнага зь іх ацалелага альбо беглага;

А тыя, якія занялі горад і падпалілі яго, выйшлі з гораду супраць іх, і так яны апынуліся паміж Ізраілем, які акружыў іх з абодвух бакоў. І ўдарылі іх [сыны Ізраіля], і не пакінулі нікога, хто ўратаваўся.

Таксама і тыя, якія занялі і падпалілі горад, выйшлі з горада насустрач ім, і ворагі апынуліся паміж імі. Такім чынам, паколькі Ізраэльцы забівалі ворагаў з абодвух бакоў, з вялікага мноства не ўратаваўся ніводзін,

А тыя зь места вышлі напярэймы ім, і яны былі ў сярэдзіне памеж Ізраельцаў, адныя былі з гэтага боку, а другія з гэнага. І білі іх, пакуль не засталося ніякае астачы ані ўцеклага.

И егда со обудву стран враги биты были так, иже з великого множества ни единъ не остал живъ,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter