Другое да Фесаланікійцаў 1 верш » 2 да Фесаланікійцаў 1:7 — параўнанне перакладаў.

Другое да Фесаланікійцаў 1 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Фесаланікійцаў 1:7 / 2Тэс 1:7

Filter: all
а вам, каго зьневажаюць, радасьцю разам з намі, у прышэсьце Госпада Ісуса зь неба, з анёламі моцы Ягонай,

а вам, прыгнятаным, — патоляй разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з анёламі сілы Яго,

і вам, якія прыгнёт пераносіце, даць супачынак з намі ў час аб’яўлення з неба Госпада нашага Ісуса з анёламі магутнасці Яго,

А вам, немарашчаным, супачынак із намі ў часе зьяўленьня Спадара Ісуса зь неба, з ангіламі магутнасьці Ягонае,

а вам, сумуючым, патолю (даць) разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з не́ба з Ангеламі сілы яго,

а вам, прыгне́чаным, даць супакае́нне разам з намі ў час яўле́ння з неба Госпада Іісуса з ангеламі сілы Яго,

І вам, якія церпіце ўціск, а таксама нам дасць адпачыць падчас аб’яўлення з нябёсаў Пана Езуса разам з анёламі моцы Ягонай.

А вам, — што церпіце ўціскі, — адпачынак з намі, калі з’явіцца з нябёсаў Госпад Ісус з Анёламі Яго сілы,

а вам, (цяпер) прыгне́чаным, даць патолю разам з намі ў зьяўленьні Госпада Ісуса зь Неба з Ангеламі сілы Ягонай,

а вам сумуючым даць патолю разам з намі ў зьяве з неба Усеспадара Езуса з Анёламі свайго магуцтва,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter