Першае да Цімафея 1 верш » 1 да Цімафея 1:17 — параўнанне перакладаў.

Першае да Цімафея 1 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Цімафея 1:17 / 1Цім 1:17

Filter: all
А Цару жыцьця нятленнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу гонар і слава на векі вякоў. Амін.

Валадару ж вякоў, незьнішчальнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу пашана і слава на вякі вякоў. Амэн.

Валадару ж бессмяротнаму вякоў, нябачнаму, адзінаму, мудраму Богу ўшанаванне і слава на векі вечныя. Амін.

Каралю ж вякоў, нераскладальнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць а хвала на векі вякоў. Амін.

Цару-ж вякоў нятле́ннаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на ве́кі вякоў. Амін.

А Цару вякоў нятле́ннаму, нябачнаму, адзінаму прамудраму Богу — пашана і слава на векі вякоў. Амінь.

Валадару вякоў, незнішчальнаму, нябачнаму і адзінаму Богу — пашана і слава на векі вечныя. Амэн.

А Цару вякоў, нятленнаму, нябачнаму, адзінаму Богу — гонар і хвала векі вечныя. Амін.

Валадару вякоў нясьмяротнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу чэсьць і слава ў вяках вякоў. Амін.

Усеваладару-ж вякоў несьмяротнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць і хвала на вякі вякоў. Амэн.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter