Першае да Цімафея 1 верш » 1 да Цімафея 1:5 — параўнанне перакладаў.

Першае да Цімафея 1 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Цімафея 1:5 / 1Цім 1:5

Filter: all
А мэта ўмаўленьня ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня і некрывадушнай веры,

Канец жа загаду ёсьць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумленьня, і веры некрывадушнай,

Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,

Мэтаю ж загады ё міласьць із чыстага сэрца а з добрага сумленьня а зь нядвудушнае веры,

Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды ве́ры бяз хітрыкаў,

Мэта ж наказу ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры,

Мэта ж настаўлення — гэта любоў з чыстага сэрца, добрага сумлення і праўдзівай веры.

А мэта наказу — любоў ад чыстага і добрага сумлення і некрывадушнай веры,

мэта ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня, і веры някрывадушнай,

Мэтай бо навучаньня ёсьць любасьць з добрага сэрца й чыстага сумленьня ды шчырай веры;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter