Адкрыцьцё 13 верш » Адкрыцьцё 13:5 — параўнанне перакладаў.

Адкрыцьцё 13 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Адкрыцьцё 13:5 / Адкр 13:5

Filter: all
І дадзены былі яму вусны, якія маўлялі ганарыста і богазьняважліва і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

І дадзены яму вусны, якія гавораць вялікае і блюзьнерскае, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

І дадзены былі яму вусны, што гаварылі пыхлівае і блюзнячае, і дадзена была яму ўлада дзейнічаць на працягу сарака двух месяцаў.

І дана была яму ляпа, што гукала вялічча а блявузґаньні, і дана яму ўлада дзеяць сорак два месяцы.

І да́дзены яму вусны гаварыць вялікае і блюзьне́рскае; і да́дзена яму ўлада вясьці вайну сорак два ме́сяцы.

І да́дзена было́ яму прамаўля́ць пыхлíва і богазнява́жліва, і да́дзена была́ яму ўла́да дзе́йнічаць со́рак два ме́сяцы.

Былі дадзеныя яму вусны, што казалі рэчы, якія гучалі як вялікія, і блюзнерствы, і была яму дадзена ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

І дадзены былі яму вусны, якія казалі пыхлівае і богазневажальнае, і дадзена яму была ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

І даны быў яму рот, які вымаўляў моцныя (прамовы) і блюзьнерствы, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter