Судзьдзяў 13 верш » Судзьдзяў 13:16 — параўнанне перакладаў.

Судзьдзяў 13 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Судзьдзяў 13:16 / 13:16

Filter: all
Анёл Гасподні сказаў Маною: хоць бы ты і ўтрымаў мяне, але я ня буду есьці хлеба твайго; а калі хочаш учыніць цэласпаленьне Госпаду, дык учыні яго. А Маной жа ня ведаў, што гэта анёл Гасподні.

Анёл ГОСПАДА адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш падрыхтаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДА.

Анёл Госпадаў адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я не буду есці хлеба твайго; а калі хочаш прыгатаваць цэласпаленне, ахвяруй яго Госпаду». І Маноах не ведаў, што гэта Анёл Госпадаў.

І сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Маною: «Хоць бы ты й удзяржаў мяне, я ня буду есьці з хлеба твайго; а калі ты зробіш, то СПАДАРУ абрачы яго». Бо ня ведаў Маной, што Ангіл СПАДАРОЎ Ён.

Отвеща к нему ангелъ Божий: «Нутиши ли мя к тому, абыхъ елъ, не буду ести хлеба твоего. Пакли же жертву хощеши принести, то принеси ю Господу». А не ведал ест Мануй, иже былъ ангелъ Божий,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter