1-я царстваў 13 верш » 1 царстваў 13:22 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 13 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 13:22 / 13:22

Filter: all
Таму ў час вайны ня было ні меча, ні дзіды ва ўсяго народу, які быў з Саўлам і Ёнатанам, а толькі знайшліся яны ў Саўла і Ёнатана, сына ягонага.

І сталася, што ў час вайны ніхто з людзей, якія былі з Саўлам і Ёнатанам, ня меў ані мяча, ані дзіды; мелі іх [толькі] Саўл і Ёнатан, сын ягоны.

І калі прыйшоў у Міхмасе час вайны, не знайшлося ані меча, ані дзіды ў руцэ ўсяго народа, які быў з Саўлам і Ёнатанам, за выключэннем Саўла і яго сына Ёнатана.

І было ў дзень вайны, што не знайшоўся меч ані дзіда ў руццэ ўсяго люду, што быў із Саўлам а Ёнафаном, а знайшліся яны толькі ў Саўлы а Ёнафана, сына ягонага.

И внегда пришолъ день бою, несть знайденъ мечь ани копие в рукахъ всехъ людей, иже беша съ Сауломъ и съ Енафою, кроме толко Саула а Енафы, сына его.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter