1-я царстваў 30 верш » 1 царстваў 30:1 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 30 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 30:1 / 30:1

Filter: all
На трэці дзень пасьля таго, як Давід і людзі ягоныя пайшлі ў Сэкелаг, Амалікіцяне напалі з поўдня на Сэкелаг і ўзялі Сэкелаг і спалілі яго агнём,

І сталася, калі Давід і людзі ягоныя вярталіся ў Цыкляг, на трэці дзень Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём,

І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём;

І было, як прышоў Давід а людзі ягоныя да Цыклаґу на трэйці дзень, што Амалічане напалі на паўдня а на Цыклаґ, і паразілі Цыклаґ, і спалілі яго цяплом,

Внегда же идяше Давыдъ и мужи его въ Сицелехъ-градъ, третий день пред тымъ Амалехитяне наехали были на градъ Сицелех от страны полуденное, и добыша Сицелеха, и зажгоша и;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter