Амоса 7 разьдзел
Кніга прарока Амоса
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара.
Гэтак Спадар Бог паказаў імне: і вось, Ён ухармаваў казельчыкі на пачатку росту атавы, і гля, атава была па касьбе каралеўскай.
І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы».
І сталася, як яны скончылі есьці траву на зямлі, то я сказаў: «Спадару СПАДАРУ! даруй, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы».
Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. «Ня будзе [гэтага]», — сказаў ГОСПАД.
Шкадаваўся СПАДАР гэтага: «Ня будзе гэтага», — сказаў СПАДАР.
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў агонь, каб праводзіць спрэчку, і ён зжэр бяздоньне вялікае, і зжэр частку [зямлі].
Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, Спадар СПАДАР гукаў ваяваць цяплом, і яно пажэрла вялікую глыбіню, і зьела тую часьць.
І я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы».
І сказаў я: «Спадару СПАДАРУ, спыні, малю Цябе, чым падыймецца Якаў? бо ён малы»,
Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. «Ня будзе гэтага», — сказаў Госпад ГОСПАД.
Шкадаваўся СПАДАР гэтага: «Ня будзе гэтага», — сказаў Спадар БОГ.
Гэта Ён паказаў мне. І вось, Госпад стаіць на муры стромкім і ў руцэ Ягонай — грунтвага.
Гэтак Ён паказаў імне: і вось, Спадар стаяў на стацьцявой сьцяне і з праўдаю ў руццэ Сваёй.
І сказаў ГОСПАД мне: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Грунтвагу». І сказаў Госпад: «Вось, Я павешу грунтвагу сярод народу Майго, Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.
І сказаў СПАДАР імне: «Што бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Праўду». Тады сказаў Спадар: «Вось, павешу праўду сярод люду Свайго Ізраельскага: наперад ля іх не прайду.
І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама».
І ўзвышшы Ісаковы спустошаны будуць, і сьвятыні Ізраелявы абураны будуць, і Я паўстану зь мячом на дом Еровоамоў».
І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных.
І паслаў Амася, сьвятар бэтэльскі, да Еровоама, караля Ізраельскага, кажучы: «Амос змовіўся на цябе сярод дому Ізраелявага; ня можа зямля цярпець усіх словаў ягоных;
Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».
Бо гэтак Амос казаў: "Еровоам памрэць ад мяча, і Ізраель канечне будзе выведзены палоненікам ізь зямлі свае"».
І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там прароч,
І казаў Амася Амосу: «Відзеньніча, ідзі, уцякай сабе да зямлі Юдэйскае, і еж там хлеб, і там праракай
але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства».
Але ў Бэт-Элю болей не праракай, бо ён сьвятыня каралёва й двор каралеўскі».
І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я — не прарок, і я — ня сын прарока, бо я — звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы.
І адказаў Амос, і сказаў Амасі: «Не прарока я ані сын прарокаў я, але я стаднік і зьбіраю сыкоморы;
І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, прароч народу Майму, Ізраілю”.
І ўзяў мяне СПАДАР з адзаду чарады авец, і СПАДАР сказаў імне: "Ідзі, праракай люду Майму, Ізраелю".
І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не прароч на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”.
Дык цяпер слухай слова СПАДАРОВА: ты кажаш: "Не праракай праз Ізраеля й не кажы казаняў на дом Ісакоў".
Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль паланеньнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».
За гэта гэтак кажа СПАДАР: "Жонка твая будзе бязуляю ў месьце, а сынове твае а дачкі твае паваляцца ад мяча, і зямля твая будзе падзелена меральным паварозам, і ты памрэш у сплюгаўленай зямлі, і Ізраель канечне пойдзе ў палон ізь зямлі свае"».