Ісаі 3 разьдзел

Кніга прарока Ісаі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Вось, Валадар, Госпад Магуццяў адыме ў Ерузаліма і ў Юды моц і апеку: увесь запас хлеба ды ўвесь запас вады,
 
сілача і ваяра, суддзю і прарока, вешчуна і старца,
 
пяцідзесятніка і магната, і раднага, і чараўніка, і разумнага запявалу —
 
і дасць ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі.
 
І ўзбурыцца народ, чалавек на чалавека ды кожны на блізкага свайго: хлопчык будзе нахабна крычаць на старога, ды прастак — на радавітага.
 
Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».
 
Усклікне ён у той дзень і скажа: «Я не лекар, у маім доме няма хлеба, няма адзення; не стаўце мяне кіраўніком народа».
 
Бо ўпаў Ерузалім і Юда ў заняпад прыйшоў, бо словы іх і задумы іх — супраць Госпада, а таму правакуюць яны вочы велічнасці Яго.
 
Бо валіцца Ерузалім і Юда ў заняпад прыходзіць, бо словы іх і задумы іх — супраць Госпада, а таму правакуюць яны вочы велічнасці Яго.

Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.
 
Бо слепата аблічча іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.

Скажыце справядліваму: «Добра!», бо будзе спажываць плод задум сваіх.
 
Гора бязбожніку за ліха: будзе яму адплата.
 
О мой народзе, дзіця яго прыціскае, і жанчыны над ім пануюць. Народзе мой! Тыя, хто кажа, што ты шчаслівы, яны ашукваюць цябе і разбураюць дарогу хады тваёй.
 
Падняўся Госпад, каб абвінаваціць, і стаіць, каб судзіць народы.
 
Госпад прыйдзе на суд са старэйшынамі народа свайго, з князямі сваімі. «Гэта вы спустошылі вінаграднік, і нарабаванае ў беднага — у вашых дамах.
 
Чаму ж вынішчаеце вы народ Мой ды абліччы ўбогіх засмучаеце?» — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
 
І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах,
 
Госпад дасць, што лысымі стануць чарапы дачок Сіёна, і адыме Госпад у іх валасы.
 
У той час забярэ Госпад аздобу чаравічкаў,
 
і паўмесячыкі, завушніцы, бранзалеты і вэлюмы, дыядэмы і ланцужкі ля ног, і стужкі, і бутэлечкі на духмянасці,
 
і паўмесячыкі, завушніцы, бранзалеты і вэлюмы,

і пярсцёнкі, і аздобы для ноздраў,
 
дыядэмы і ланцужкі ля ног, і стужкі, і бутэлечкі на духмянасці,

дарагія шаты, і накідкі, і шалі, і торбачкі,
 
і пярсцёнкі, і аздобы для ноздраў,

і люстэрачкі, і тонкую бялізну, і наміткі ды сукенкі.
 
дарагія шаты, і накідкі, і шалі, і торбачкі,

А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».
 
і люстэрачкі, і тонкую бялізну, і наміткі ды сукенкі.

Мужы твае пагінуць ад меча, і волаты твае — у баях на вайне;
 
А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».

загалосяць і жалобай адзенуцца яе брамы, і, спустошаная, сядзе яна на зямлі.