Біблія Чарняўскага 2012 51

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Малітва Ісуса, сына Сіраха: «Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе Валадару; і буду хваліць Цябе, Бога, Збаўцу майго.
 
Буду вызнаваць імя Тваё, бо стаў Ты для мяне Успаможцам і Абаронцам,
 
і Ты вызваліў цела маё ад загубы, ад пасткі ліхога языка і ад ілжывых вуснаў, і ад супраць мяне паўстаўшых, Ты стаў для мяне Успаможцам.
 
І вызваліў мяне дзеля вялікай міласэрнасці і імя Свайго ад пастак, падрыхтаваных, каб мяне з’есці,
 
ад рук, шукаючых душы маёй, ды ад многіх бед, што нахлынулі на мяне,
 
ад націску агню, які акружыў мяне, і з сярэдзіны агню, дзе я не згарэў;
 
ад глыбокага нутра пекла, і ад ачарняючага языка, і ад слова лгарства, і ад стралы языка несправядлівага.
 
Душа мая наблізілася аж да смерці,
 
Душа мая наблізілася аж да смерці,

ды жыццё маё было блізка да пекла на дне.
 
Зусюль яны акружылі мяне, і не было таго, хто б мне дапамог; шукаў я дапамогі людзей, і не прыйшла яна.
 
Тады ўспомніў пра міласэрнасць Тваю, Госпадзе, і дзейнасць Тваю спрадвечную,
 
бо ратуеш тых, што пакладаюцца на цябе, Госпадзе, і вызваляеш іх з рук ліхотнікаў.
 
Падняў я з зямлі маленне маё і прасіў аб вызваленні ад смерці.
 
Прызваў Госпада: «Ты Айцец мой, не кідай мяне ў дзень майго гора ды ў час пыхліўцаў — без дапамогі.
 
Буду без перапынку славіць імя Тваё і буду хваліць Яго ў вызнанні». І выслухана было маленне маё.
 
І вызваліў Ты мяне ад загубы, і вырваў мяне ў час ліхі.
 
Таму буду вызнаваць Цябе і хваліць Цябе буду, ды дабраслаўляць імя Госпада.
 
Калі яшчэ малады быў, пакуль стаў падарожнічаць, шукаў слуп мудрасці ў мальбе маёй;
 
перад святыняй прасіў у малітве пра яе, і аж да канца буду шукаць яе, і расцвіла яна, як скараспелы вінаград.
 
Узрадавалася з яе маё сэрца, нага мая пайшла простаю дарогаю, ад юнацтва свайго ішоў яе слядамі.
 
Нахінуў крыху вуха сваё і атрымаў яе,
 
Нахінуў крыху вуха сваё і атрымаў яе,

і знайшоў я для сябе самога мудрасць, і меў вялікі поспех у ёй;
 
Таму, Хто дае мне мудрасць, аддам пахвалу.
 
Я бо рашыўся дзейнічаць паводле яе; і знайшоў дабро, і не пасаромлюся.
 
Душа мая дзейнічала дзеля яе, і ў справах маіх я быў дакладны.
 
Рукі свае выцягнуў я ўвысь і непазнавальнасць яе зразумеў.
 
Душу сваю накіраваў я да яе і старанна выконваў закон.
 
З ёю ад пачатку памясціў сэрца, дзеля таго не буду пакінуты.
 
Нутро маё ўзрушылася, каб шукаць яе; таму здабыў я добры здабытак.
 
Даў мне Госпад за плату язык мой, і ім буду славіць Яго.
 
Прыблізьцеся да мяне, ненавучаныя, ды збярыцеся ў дом навучэння.
 
Што вы яшчэ марудзіце ў гэтым, калі душы вашы прагнуць моцна?»
 
Адкрыў я вусны свае і сказаў: «Бярыце сабе без срэбра,
 
і нахіліце шыю вашу пад ярмо, і хай душа ваша ўспрымае павучанне: яго бо можна знайсці блізка.
 
Пабачце вачамі вашымі, што я мала папрацаваў ды знайшоў сабе вялікае супакаенне.
 
Набудзьце вучэнне за вялікую колькасць срэбра і здабудзеце за яго вельмі многа золата.
 
Хай цешыцца душа ваша ў міласэрнасці Яго, і не пасаромеецеся ў Яго славе.
 
Выконвайце справу вашу перад часам, і Ён дасць вам узнагароду вашу ў свой час».