Мацьвея 1 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Чарняўскага 2003
Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Абрагамавага.
Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давіда, Сына Абрагама.
Абрагам спарадзіў Ісагака; а Ісагак спарадзіў Якуба; а Якуб спарадзіў Юду і братоў ягоных;
Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў яго.
а Юда спарадзіў Хварэса і Зару ад Тамары; а Хварэс спарадзіў Эсрома; а Эсром спарадзіў Арама;
А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамар, а Фарэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.
а Арам спарадзіў Амінадаба; а Амінадаб спарадзіў Нагасона; а Нагасон спарадзіў Салмона;
А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Салмона.
а Салмон спарадзіў Багоза ад Рахабы; а Багоз спарадзіў Абіда ад Руты; а Абід спарадзіў Ясэя;
А Салмон быў бацькам Боаза з Рагабы, а Боаз быў бацькам Абэда з Руты, а Абэд быў бацькам Ясэя,
а Ясэй спарадзіў Давіда караля; а Давід кароль спарадзіў Салямона ад Ур’явай;
а Ясэй быў бацькам Давіда цара, а Давід цар быў бацькам Саламона з тае, што была Урыявай.
а Салямон спарадзіў Рабагама; а Рабагам спарадзіў Абія; а Абія спарадзіў Асу;
А Саламон быў бацькам Рабаама, а Рабаам быў бацькам Абіі, а Абія быў бацькам Асы.
а Аса спарадзіў Ясахвата; а Ясахват спарадзіў Ярама; а Ярам спарадзіў Азíю;
А Аса быў бацькам Язафата, а Язафат быў бацькам Ярама, а Ярам быў бацькам Озіі.
а Азíя спарадзіў Яхвама; а Яхвам спарадзіў Ахаза; а Ахаз спарадзіў Язэкію;
А Озія быў бацькам Ёатама, а Ёатам быў бацькам Ахаза, а Ахаз быў бацькам Эзэхіі.
а Язэкія спарадзіў Манасію; а Манасія спарадзіў Амона; а Амон спарадзіў Ёсію;
А Эзэхія быў бацькам Манаса, а Манас быў бацькам Амона, а Амон быў бацькам Ёзіі.
а Ёсія спарадзіў (Якіма, а Якім спарадзіў) Яхоньню і братоў ягоных, перад перасяленьнем у Бабілён;
А Ёзія быў бацькам Ехоніі і братоў яго ў час перасялення ў Бабілон.
Пасьля ж перасяленьня ў Бабілён Яхоньня спарадзіў Салятыіля, а Салятыіль спарадзіў Зарабабеля;
А па перасяленні ў Бабілон Ехонія быў бацькам Салатыэля, а Салатыэль быў бацькам Зарабабэля.
а Зарабабель спарадзіў Абівуда; а Абівуд спарадзіў Ялівакіма; а Ялівакім спарадзіў Азора;
А Зарабабэль быў бацькам Абіюда, а Абіюд быў бацькам Эліяхіма, а Эліяхім быў бацькам Азора.
а Азор спарадзіў Садока; а Садок спарадзіў Ахіма; а Ахім спарадзіў Яліву́да;
А Азор быў бацькам Садока, а Садок быў бацькам Ахіма, а Ахім быў бацькам Эліюда.
а Ялівуд спарадзіў Яліазара; а Яліазар спарадзіў Маттана; а Маттан спарадзіў Якуба;
А Эліюд быў бацькам Элеязара, а Элеязар быў бацькам Матана, а Матан быў бацькам Якуба.
а Якуб спарадзіў Язэпа, мужа Марылі, ад каторай народжаны Ісус, называны Хрыстос;
А Якуб быў бацькам Язэпа, мужа Марыі, з Якой нарадзіўся Ісус, што завецца Хрыстос.
Гэтак усіх радоў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць радоў; і ад Давіда да перасяленьня ў Бабілён чатырнаццаць радоў; і ад перасяленьня ў Бабілён да Хрыста чатырнаццаць радоў;
Такім чынам, ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленняў было чатырнаццаць; і ад Давіда да перасялення ў Бабілон — чатырнаццаць пакаленняў; і ад перасялення ў Бабілон да Хрыста — чатырнаццаць пакаленняў.
Нараджэньне ж Ісуса Хрыста было так: па заручынах маткі Ягонай Марылі зь Язэпам, раней, чым яны сыйшліся, выявілася, (што яна) мае ў чэраве ад Духа Сьвятога.
Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было такім: калі Маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым яны злучыліся, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.
А Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы зьняславіць яе, хацеў употай адпусьціць яе.
Язэп жа, Яе муж, паколькі быў справядлівы і не хацеў Яе зняславіць, надумаўся тайком Яе адпусціць.
Але калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Госпадаў зьявіўся яму ўва сьне (і) сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марылю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.
і народзіць Сына, і дасі Яму Імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхных.
Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў яго».
А ўсё гэтае здарылася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз Прарока, які кажа:
А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які казаў:
вось дзева прыйме ў чэраве і народзіць Сына; і дадуць Яму Імя Эмануіль, што значыць: з намі Бог. (Гісая 7:14).
«Вось жа Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Эмануэль», што значыць Бог з намі.
Устаўшы ж зо-сну, Язэп зрабіў як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,
Затым Язэп, узняўшыся ад сну, зрабіў так, як яму загадаў Анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.
і ня знаў яе, ажно нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму Імя: Ісус.
І не спазнаваў Яе, аж пакуль Яна нарадзіла Сына, і назваў імя Яго Ісус.