Псалтыр 137 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Рeraklad V. Hadleuski

 
 

Каля рэкаў Бабілёну, там сядзелі мы і плакалі, калі мы ўспаміналі пра Сыён.
 

На вербах пасярод яго мы павесілі нашыя гарпы,
 

бо там тыя, якія ўзялі нас у палон, патрабавалі ад нас словаў песьні, і тыя, што насьмяхаліся над намі — радасьці: «Сьпявайце нам адну зь песень Сыёну!»
 

Як мы будзем пяяць песьню Яговы на чужой зямлі?
 

Калі я забуду цябе, о Ярузаліме, хай забудзе (мяне) правіца мая.
 

Хай прыліпне язык мой да паднябеньня майго, калі я ня буду помніць цябе, калі я ня пастаўлю Ярузалім вышэй за найвышэйшую радасьць маю.
 

О Ягова, прыпомні сыном Ядому дзень Ярузаліму, якія (тады) казалі: «Разбурайце (яго), разбурайце (яго) аж да ягонага падмурку!»
 

О дачка Бабілёну, якая мае быць разбуранай. Шчасьлівы ёсьць той, які адплачвае табе тваю дзею, якую ты ўчыніла нам!
 

Шчасьлівы ёсьць той, хто дзяцей тваіх схопіць і размажджэрыць іх аб скалу!