Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
 

Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
 

Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
 

ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
 

Гасподзь — ахавальнік твой; Гасподзь — шата твая з правай рукі Тваёй.
 

Удзень сонца цябе не заб’е, ані месяц уночы.
 

Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
 

Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.