2 да Карынфянаў 6 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
А, як супрацаўні, мы таксама молім, каб ласкі Божае вы дарма не прынялі.
Бо кажа: «У часе прыгодным Я пачуў цябе і ў дзень спасеньня памог табе». Вось, цяпер час прыгодны, вось, цяпер дзень спасеньня.
Мы ня робім ніякае пераказы ні ў чым, каб ня было вінавана слугаваньне;
Але ў вусім паручаючыся, як слугачыя Божыя, у вялікай трывалкосьці, у няшчасьцях, у патрэбах, у ватугах,
У вытнях, у вязьніцах, сумятні, у гарапашнасьці, у чукавасьці, у пастох,
У чысьціні, у ведзе, у цярплівосьці, у дабрыні, у Духу Сьвятым, у нядвудушнай міласьці,
У слове праўды, у сіле Божай, із зброяй справядлівасьці ў правай і левай руццэ,
Пераз славу й няславу, пераз благія дзейкі й добрыя дзейкі, як ашуканцы й праўдзівыя;
Як няведамыя й добра ведамыя; як паміраючыя, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забітыя;
Як смутныя, але заўсёды радыя; як убогія, але багацячыя шмат каго; як нічога нямаючыя, але дзяржачыя ўсе.
Вусны нашы адчыненыя да вас, Карынцяне, сэрца наша расшырана.
Вы ня сьцісьненыя ў нас, але сьцісьненыя ў нутрох сваіх.
І ўзаемна (кажу, як дзяцём) — няхай таксама расшырыцца сэрца вашае.
У нясобствавае йго не ўпрагайцеся зь нявернікамі; бо што за супалка справядлівасьці зь бяспраўям? або што за ўзаем’е сьвятліні зь цямнотаю?
І што за згода Хрыста зь веляром? Або што за дзель верніку зь нявернікамі?
І што за задзіночаньне дому Божага з балванамі? Бо вы дом Бога жывога, як Бог сказаў: «Буду жыхарыць сярод іх і хадзіць сярод іх; і буду іх Богам, а яны будуць Маім людам.
Затым выйдзіце з пасярод іх і будзьце аддзеленыя, кажа Спадар, і не дакранайцеся да нячыстага, і Я рада прыйму вас;
І буду вам за Айца, а вы Імне будзеце за сыноў і дачкі, кажа Спадар Усемагучы».