Другое да Карынфянаў 6 верш » 2 да Карынфянаў 6:2 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 6 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 6:2 / 2Кар 6:2

Filter: all
Бо сказана: «у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе». Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.

Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня!

бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось, цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!

Бо кажа: «У часе прыгодным Я пачуў цябе і ў дзень спасеньня памог табе». Вось, цяпер час прыгодны, вось, цяпер дзень спасеньня.

(Бо сказана: у час прые́мны Я выслухаў цябе́ і ў дзе́нь збаўле́ньня памог табе́ (Ісая 49:8). Вось і цяпе́р час прые́мны, вось цяпе́р дзе́нь збаўле́ньня!)

Бо ска́зана: «у час спрыяльны Я пачуў цябе і ў дзень спасення дапамог табе». Вось цяпер час добраспрыяльны, вось цяпер дзень спасення.

Бо Ён кажа: «У час спрыяльны Я пачуў цябе і ў дзень збаўлення дапамог табе».

Вось цяпер час спрыяльны, вось цяпер дзень збаўлення.

Бо Ён кажа: «У прыемны час Я пачуў цябе, і ў дзень выратавання Я дапамог табе». Вось цяпер прыдатны час, вось цяпер дзень выратавання.

бо Ён кажа: «у час прыдатны Я пачуў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўленьня.

Кажа бо: ў часе дагодным я выслухаў цябе, а ў дню збаўлення памог табе. Цяпер вось час прыятлівы, цяпер вось дзень збаўлення.

Глаголет бо: во время приатно послушахъ тебе, и во день спасенія помогохъ тобе • Се ныне время приатно, се ныне дни спасения •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter