Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 6 Другое да карыньцянаў 6 разьдзел

1 І мы, як супрацоўнікі (Бога), молім (вас), каб Багадаць Бога была прынята вамі ня ма́рна,
2 бо Ён кажа: «у час прыдатны Я пачуў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўленьня.
3 Мы нікому ні ў чым ня даём спатыканьня, каб ня было паглумленым служэньне,
4 але ва ўсім выяўляем сябе, як слугі Бога, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у нястачах, ва ўцісках,
5 пад ударамі, у вастрогах, у бу́нтах, у спрацаванасьцях, у чуваньнях, у пастах,
6 у чысьціні, у мудрасьці, у доўгацярплівасьці, у дабрыні, у Духу Сьвятым, у любові някрывадушнай,
7 у слове праўды, у сіле Бога, са зброяй праведнасьці ў правай і левай руцэ,
8 у паша́не і ў га́ньбе, пад паклёпам і (у) добрай славе: як ашуканцы, але мы верныя,
9 як нявядомыя, але пазнава́ныя; як паміраючыя, але вось мы жывём; як караемыя, ды ня забіваныя;
10 як засмучаныя, але (мы) заўсёды радуемся; як жабракі, але многіх абагача́ючыя; як нічога ня маючыя, але ўсім валодаючыя.
11 Вусны нашыя адкрытыя для вас, карыньцяне, сэрца нашае расшырана.
12 Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.
13 Адплаціце тым жа, — кажу як дзецям, — расшырцеся і вы.
14 Ня ўпрагайцеся зь няверучымі пад чужое ярмо; бо якая лу́чнасьць праведнасьці зь бяззаконьнем? Якая ж лучнасьць сьвятла зь цемраю?
15 Дык якая згода між Хрыстом і Бяліарам? Ці які саўдзел у вернага зь няверным?
16 Дык якая супольнасьць Сьвятыні Бога з балвана́мі? Бо вы ёсьць Сьвятыня Бога Жывога, як сказаў Бог: «пасялюся ў іх і буду жыць; і буду іхным Богам, і яны будуць Маім народам».
17 Таму: «выйдзіце зь асяродку іхнага і адлучыцеся, — кажа Госпад, — і ня дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас».
18 «І буду вам Бацькам, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Уседзяржыцель (Усемагутны)».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020