Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 4 Другое да карыньцянаў 4 разьдзел

1 Таму маючы гэткае служэньне, як памілаваныя, (мы) ня маркоцімся;
2 але адкінуўшы тайныя ганебныя (учынкі), ня хітруючы і ня скажаючы Слова Бога, але выяўленьнем праўды прадстаўляем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
3 Калі ж і скрытае Эвангельле нашае, то скрытае ад тых, хто гíне,
4 у няверучых, у якіх бог веку гэтага засьляпіў розумы, каб ім ня зазьзяла сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць Абраз Бога.
5 Таму што мы ня сябе прапаведуем, але Хрыста Ісуса Госпада; мы ж — рабы вашыя дзеля Ісуса,
6 таму што Бог, Які сказаў зь цемры зазьзяць сьвятлу, Ён зазьзяў у нашых сэрцах дзеля прасьвятленьня (нас) пазна́ньнем славы Бога ў Асобе Ісуса Хрыста.
7 Маем жа (мы) скарб гэты ў гліняных пасудзінах, каб веліч сілы была (бачна) у Бога, а ня ў нас:
8 ва ўсім прыгнятаемых, але ня задушаных; у цяжкіх абставінах, але ня ўпаўшых у роспач;
9 перасьледуемых, але ня пакінутых; пава́леных, але ня забітых;
10 (што) заўсёды ў целе носім мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса ў целе нашым было зьяўлена.
11 Бо мы жывыя заўсёды аддаваны на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса было зьяўлена ў сьмяротным целе нашым,
12 так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё — у вас.
13 Маючы той жа дух веры, як напíсана: «паверыў я, таму і сказаў»; і мы верым, таму і гаворым,
14 ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Ісуса, і нас уваскрэсіць цераз Ісуса і паставіць перад (Сабой) разам з вамі.
15 Таму што ўсё дзеля вас, каб шчодрасьць Багадаці тым большую выклікала ў многіх удзячнасьць у славу Бога.
16 Таму (мы) ня маркоцімся; але, калі нават вонкавы наш чалавек тлее, дык унутраны абнаўляецца з дня на дзень.
17 Таму што кароткачасовае лёгкае гора нашае творыць у нас звыш усякай меры вечную поўнасьць славы,
18 у нас, што глядзім ня на бачнае, але на нябачнае, таму што бачнае часовае, а нябачнае — вечнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020