Біблія » Пераклады » Пераклад П. Татарыновіча

2 да карынтыян 4 2 да карынтыян 4 разьдзел

1 Таму вось, маючы гэткае служэнне з аказанага нам міласэрдзя, мы не панікаем душою.
2 Але, адрынуўшы скрытую няпрыстойнасьць, не хапаемся хітрунства, не выкрыўляем слова Божага, а выяўляючы праўду, паручаем сябе самых кажнаму людзкому сумленню прад Богам.
3 А калі наша Эванэлія і закрыта, дык для тых закрыта, што гінуць;
4 для няверучых, якім думкі асьляпіў бог сьвету гэтага, каб ня зіяла для іх сьвятло Добрай Навіны аб хвале Хрыстуса, які ёсьць вобразам Бога нябачнага.
5 Бо мы не сябе самых апавяшчаем, але Хрыстуса Езуса, Усеспадара; самыж мы — слугі вашыя для Езуса.
6 Бог бо, які загадаў із цемры зазіяць сьвятлу, Ён рассьвятліў нашы сэрцы, каб у іх зіяла пазнанне ясьнейшай хвалы Божай у вабліччы Хрыстуса Езуса.
7 Але скарб гэты маем у гліняных судзінах, каб відно было, што веліч ёсьць ад Бога, а не ад нас.
8 У ва ўсім мы прыгнятаныя, але ня прыгнобленыя; мы ў бядзе, але ня ў роспачы;
9 нас гоняць, травяць, але мы не пакінутыя; мы паваены, ды ня гінем;
10 заўсёды носім у целе нашым умор Езуса, каб і жыцьцё Езусава ў нашым целе відно было.
11 Нас бо ўвесь час дзеля Езуса жывымі аддаюць на сьмерць і жыцьцё Езусава праявілася у сьмяротным целе нашым;
12 гэтак вось сьмерць дзее ў нас, а жыцьцё ў вас.
13 Але, маючы той самы дух веры, як напісана: Я ўверыў, таму і гаварыў (Пс. 115:1); і мы верым, таму і гаворым;
14 ведаючы, што той, каторы збудзіў з умерлых Езуса, збудзіць і нас ды паставіць з вамі.
15 Усё бо дзеля вас, каб сутасьць ласкі у многіх тым-болей збагачала ўдзячнасьць на хвалу Богу.
16 Дзеля гэтага мы ня ныдзеем; але хоць назьнешні ў нас чалавек гібее, то аднак усабешні дзень-у-дзень абнаўляецца.
17 Бо тое, што адзін міг трывае — наша лёгкае гора цяперашняе — тое хвалу вечную нам рыхтуе;
18 нам, загледжаным не на ўсё бачнае, а — на нябачнае; бачнае бо — дачаснае, а нябачнае — вечнае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другі ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.