1 Мне-ж пісаць вам аб паслузе сьвятым былоб лішнім;
2 бо я-ж ведаю вашу дабраахвочасьць і хвалю-ж вас Макэдонцам за яе, што Ахая гатовая ўжо зь леташняга году, руплівасьць вашая многіх разахвоціла.
3 Братоў аднак я паслаў вам, каб мая хвальба вас не аказалася ў гэтай справе дарэмнай, але каб вы, як ужо сказаў, былі прыгатаванымі;
4 а-то, як прыдуць са мною Макэдонцы й застануць вас няпрыгатаванымі, дык каб мы (не кажу ўжо пра вас) ня былі асаромлены, пахваліўшыся з гэткай пэўнасьцяй.
5 Я, восьжа, палічыў патрэбным, прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі й загадзя паклапаціліся аб падрыхтове абяцанага дару як шчодрае дабраслаўленства, а не як вымушаны датак.
6 Хто бо сее скупа — пры гэтым скажу — той скупа й жаціме, а хто сее шчодра, той шчодра й жаціме.
7 Хай-жа дае кажны, як дазваляе сэрца, не шкадуючы, ці сябе змушаючы; Бог бо любіць таго, хто рады дае.
8 Бог-жа дуж абсыпаць вас усякімі дарамі, каб усюды ў-ва ўсім мелі дастатак ды йшчэ й заставаласяб вам на ўсякую дабрадзейнасьць,
9 як напісана: «Рассыпаў, раздаў убогім, справядлівасьць ягоная трывае ў вякі вечныя».
10 Той, хто дае сеючаму насенне і хлеб на пажыву, прымножыць і ваш пасеў ды прыспорыць плён праўды вашае,
11 каб абагаціліся ўсякаю шчодрасьцю, якая праз нас робіць падзяку Богу.
12 Бо выкананне гэтага служэння не анно задавальняе багацейшым многімі падзякамі Богу;
13 яны бо відзячы прахтыку гэтага служэння, будуць хваліць Бога за послух Эванэліі Хрыстуса й за шчырую лучнасьць зь імі ды з усімі,
14 молячыся за вас із прыхільнасьці вам дзеля надмернае ласкі Божае ў вас.
15 Богу падзяка за нявысказны дар Ягоны!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 9 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.