Біблія » Пераклады » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Карынцянаў 9 2-е пасланне да Карынцянаў 9 разьдзел

Заахвочванне да шчодрасці

1 Для мяне ж лішне пісаць да вас аб служэнні святым,
2 бо я ведаю вашую адданасць, якой хвалюся перад македонцамі, кажучы, што Ахая падрыхтавана яшчэ з мінулага года. А руплівасць вашая заахвоціла многіх.
3 Я паслаў братоў, каб нашае хваленне вамі не аказалася дарэмным у гэтай справе, але каб вы, як казаў я, былі падрыхтаваныя.
4 І калі прыйдуць са мною македонцы, і знойдуць вас непадрыхтаванымі, каб мы — не кажу вы — не асароміліся з прычыны такой упэўненасці.
5 Таму я палічыў неабходным папрасіць братоў, каб яны раней прыйшлі да вас і загадзя паклапаціліся пра абяцаны вам дар, каб ён быў падрыхтаваны так, як дар, а не як вымаганне.
Плады міласціны

6 Хто сее скупа, той скупа і пажне, а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
7 Няхай кожны дае, як вырашыць у сваім сэрцы, а не са шкадаваннем ці з прымусу, бо радаснага даўцу любіць Бог.
8 Бог мае моц узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякія добрыя справы,
9 як напісана:

«Раскідаў, раздаў бедным;
справядлівасць ягоная трывае навекі».

10 А той, хто дае сейбіту насенне і хлеб на спажытак, дасць і памножыць вашае насенне, і ўзрасціць плён вашай справядлівасці.
11 Каб ва ўсім вы былі ўзбагачаныя дзеля ўсялякай шчырасці, якая прычыняецца праз нас да ўзнясення падзякі Богу, —
12 бо гэтае публічнае служэнне не толькі дапаўняе тое, у чым маюць недахоп святыя, але і дазваляе за многае шчодра дзякаваць Богу.
13 Праз выпрабаванне гэтага служэння яны праслаўляюць Бога за паслухмянасць, якую выяўляеце да Евангелля Хрыста, і за шчырую супольнасць з імі і з усімі.
14 Яны моляцца за вас, бо хочуць лучыцца з вамі з прычыны вялікай ласкі Божай у вас.
15 Падзяка няхай будзе Богу за Яго невымоўны дар.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое пасланне да Карынцянаў, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019