Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 9 Другое да карыньцянаў 9 разьдзел

1 Бо што тычыць служэньня сьвятым для мяне лішне пісаць вам;
2 бо ведаю вашую руплівасьць, дзеля якой хвалю вас перад македонцамі, што Ахайя прыгатавана зь леташняга году, і вашая рупнасьць падахвоціла многіх.
3 Братоў паслаў я, каб пахвала нашая аб вас ня аказалася марнай у гэтым выпадку, каб, як я казаў, вы былí падрыхтаванымі;
4 каб, калі прыйдуць са мной македонцы і знойдуць вас ня падрыхтаванымі, мы ня былí асаромленымі, — каб нам ня сказаць «вы», — пахваліўшыся (вамі) з гэткай упэўненасьцю.
5 Таму я палічыў ніабходным упрасіць братоў, каб яны пайшлі да вас раней і загадзя падрыхтавалі ране́й аб’яўленае вашае ахвяраваньне, каб яно было гатова так, як багаславеньне, а ня як вымагальніцтва.
6 Скажу да гэтага: хто сее скупа, скупа і пажне; а хто сее шчодра, шчодра і пажне:
7 Кожны як нахіляе сэрца (ягонае ахвяраваць) ня з шкадаваньнем альбо прынукаю; бо Бог любіць тых, хто ахвяруе з радасьцю.
8 А Бог ду́жы ўзбагаціць вас усякай Багадацьцю, каб вы ва ўсім заўсёды, маючы ўсякі дастатак, былі багатыя на ўсякі добры ўчынак,
9 як напісана: «рассыпаў, раздаў убогім; Праведнасьць Ягоная трывае на векі».
10 А Той, Хто дае насеньне сейбіту і хлеб для яды, дасьць і прымножыць вашае насеньне, і павялічыць плады вашай праведнасьці,
11 каб ва ўсім вы былі ўзбага́чаны на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас творыць падзяку Богу.
12 Таму што дабрачыннасьць гэтага служэньня зьяўляецца ня толькі задавальненьнем патрэбаў сьвятых, але і творыць ад многіх удзячнасьці Богу,
13 празь сьведчаньне гэтага служэньня (яны) славяць Бога за пакорнасьць вашага вызнаваньня Эвангельлю Хрыста і за шчырасьць лучнасьці зь імі і з усімі;
14 і іхная малітва за вас па прыхільнасьці да вас з-за бязьмернай Багадаці Бога на вас.
15 Падзяка Богу за Ягоны нявымоўны дар!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020