Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

2 да карыньцянаў 12 Другое да карыньцянаў 12 разьдзел

1 Хваліцца мне ня карысна, бо я дайду да відзе́жаў і адкрыцьцяў Госпада.
2 Ведаю такога чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць гадоў таму назад, ці то ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю: Бог ведае, быў узьнесены да Трэйцяга Неба.
3 І ведаю такога чалавека, ці то ў целе, ці то па-за целам — ня ведаю: Бог ведае,
4 што ён быў узьнесены ў рай і пачуў нявымоўныя словы, якія чалавеку нельга пераказаць.
5 Гэткім буду хваліцца, а сабой хваліцца ня буду, хіба толькі немачамі маімі.
6 Бо калі б я захацеў пахваліцца, дык ня буду няразумным, таму што скажу праўду; але я ўстрымліваюся, каб хто ня падумаў аба мне болей, чым ува мне бачыць альбо што ад мяне чуе.
7 І каб я ня ўзвышаўся церазмернай веліччу адкрыцьцяў, дано мне джала ў плоць: ангел шата́на, каб мяне гнясьці; каб я ня ўзвышаўся.
8 Тройчы я маліў Госпада аб тым, каб ён адступіўся ад мяне.
9 Але Ён сказаў мне: «даволі для цябе Багадаці Маёй, таму што сіла Мая ў слабасьці дасягае дасканаласьці». Таму я больш ахвотней буду хваліцца не́мачамі маімі, каб жыла́ ўва мне сіла Хрыста.
10 Таму я задаволены немачамі, зьнявагамі, нястачамі, перасьледаваньнямі, уціскамі за Хрыста: бо калі я немачны, тады я дужы.
11 Я стаўся няразумным хвалючыся: вы мяне прыму́сілі. Вам належала б мяне хваліць; бо я ні ў чым ня маю нястачы перад вышэйшымі Апосталамі, хаця я і нішто.
12 Прыкметы Апостала праяўлены перад вамі ва ўсякім цярпеньні, знакамі, цудамі і сіламі.
13 Дык у чым вы менш вартыя ў параўнаньні з астатнімі цэрквамі? Хіба толькі ў тым, што я сам ня абцяжарыў вас! (Дык) даруйце мне такі грэх!
14 Вось (ужо) трэйці раз я гатоў прыйсьці да вас і ня буду абцяжарваць вас, бо ня шукаю вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарб для бацькоў, але бацькí — для дзяцей.
15 Я ж (вельмі) ахвотна панясу выдаткі і (буду) зьнямагаць сябе за душы вашыя нават і ў выпадку, што я любячы вас намнога мацней, вамі (ж) любімы менш.
16 Дапу́сьцім, што я (адкрытым чынам) ня абцяжарыў вас, але будучы хітрым, (як небудзь) хітрасьцю вас абабраў.
17 (Але ж) я нікога ня пасылаў да вас, каб цераз яго атрымаць (асабіста для меня нейкую) выгаду ад вас.
18 Я ўпрасіў Ціта і паслаў (але ж ня аднаго яго, а) з братам: (дык скажыце) ці скарыстаўся Ціт хоць чым-небудзь ад вас? Дык ці ня ў адным Духу мы паводзілі сябе? Дык ці ня сьлед у сьлед ходзім мы?
19 Ці ня думаеце вы ізноў, што мы перад вамі (толькі) апраўдваемся? (Ды не), мы гаворым вам перад Богам, у Хрысьце: і ўсё гэта, любасныя, для вашага збудаваньня.
20 Але баюся, каб прыйшоўшы, ня знайсьці вас такімі, якімі ня хачу (вас знайсьці); ды і я каб ня быў вамі знойдзены такім, якім ня жадаеце: каб ня (знайсьці ў вас) спрэчак, зайздрасьці, гневу, сварак, ачарненьняў, нагавораў, пыхлівасьці, звадак;
21 каб ізноў, прыйшоўшы, ня пасароміў мяне Бог мой у вас, і каб ня аплакваць мне многіх, якія раней саграшылі і ня пакаяліся ў нячыстасьці і блудадзействе, і распусьце, якія яны ўчынілі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 12 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020