1 Дык я ўнутрана вырашыў гэтае, каб ізноў ня прыйсьці да вас з засмучэньнем.
2 Бо калі я засмучаю вас, дык хто мяне пара́дуе, як ня той, хто засмучаны мной?
3 І напісаў я вам гэта самае, каб, прыйшоўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх належала мне радавацца: я ўпэўнены ва ўсіх вас, што мая радасьць зьяўляецца (радасьцяй) для ўсіх вас.
4 Ад вялікай скрухі і болю сэрца напісаў я вам са многімі сьлязьмі ня (для таго), каб вы былі засму́чаны, але каб (вы) пазналі любоў, якую (я) зь лішкам маю да вас.
5 Калі хто засмуціў, (дык) ня мяне засмуціў, але (скажу), ня перабольшваючы, часткова ўсіх вас.
6 Такому дастаткова гэткага пакараньня ад большасьці.
7 Дык вам ужо ле́пей дарава́ць яму і суцешыць, каб ён ня быў праглынены церазмерным смуткам.
8 Таму прашу вас выявіць да яго любоў.
9 Бо таму я і напісаў (да вас), каб даведацца (і) праверыць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
10 Каму ж што (вы) даруеце, (тое дарую) і я; бо і я калі што дараваў каму, (то) дараваў дзеля вас перад Абліччам Хрыста,
11 каб ня былі мы абма́нутымі шатанам, бо задумкі ягоныя мы ведаем.
12 Калі я прыйшоў у Троаду дзеля Дабравесьця Хрыста, і дзьверы мне былі адчынены Госпадам,
13 (але) я ня меў супакою духу майму, бо ня знайшоў (там) брата майго Ціта; дык разьвітаўшыся зь імі, (я) пайшоў у Македонію.
14 Дзякуй Богу (нашаму), Які заўсёды дае нам перамогу ў Хрысьце, і водар пазнаньня Сябе выяўляе цераз нас на ўсякім мейсцы.
15 Таму што мы зьяўляемся водарам Хрыста для Бога ў збаўляемых і ў гíнучых:
16 для адных пах сьмерці на сьмерць, для другіх жа пах жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?
17 Бо мы ня так, як многія, якія перакручваюць Слова Бога, але гаворым шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысьце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другое Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020